Нашумевшая статья Эллы Нудельман - теперь на белорусском языке
“Традыцыя нашэньня Георгіеўскай Стужачкі, якая прымеркавана да Дню Вялікай Перамогі, зьявілася ў 2005 годзе. І калі ў першы раз акцыя прайшла даволі сьціпла, дык ужо ў мінулым 2006 годзе ёю былі ахоплены ўсе найвялікшыя гарады Расеі. У адзіным антыфашыстоўскім парыве аб’ядналіся усе – ад пенсіянераў і студэнтаў да ўладальнікаў салідных пазадарожнікаў. Знакі сьвята антыфашызму ўпрыгожылі вопратку, сумачкі, заплечнікі, валасы, антэны аўтамабіляў, вітрыны крамаў і нават некаторыя прадукты харчаваньня. Вось яна – агульнанацыянальная ідэя, перад якой няма ідэалагічных межаў. Стужкі раздаваліся паўсюль – у метро, на вуліцах, у салонах сотавай сувязі. Але нягледзячы на гэта, георгіеўскія стужачкі апранулі ня ўсе. Калі ў папярэднія гады гэта яшчэ можна было патлумачыць недахопам стужачак альбо недастатковай інфармацыйнай падтрымкай акцыі, дык цяпер гэта тлумачыцца толькі адным – сьвядомай адмовай. Хто ж гэтыя нелюдзі, якія адмаўляюцца аддаць даніну павагі ветэранам, героям Вялікай Айчыннай Вайны? Пасобнікі Эстоніі, Грузіі і Львова! Фашызм стаў штодзённай зьявай у нашым грамадстве. Тысячы тайных і яўных паклоннікаў Гітлера мараць пра адраджэньне тысячагадовага Рэйха, але ўжо на тэрыторыі Расеі. Кніжныя паліцы крамаў забіты ўспамінамі гітлераўскіх афіцэраў, папулярная нацысцкая сімволіка і амуніцыя. І вось нелюдзі знайшлі спосаб абразіць памяць герояў вайны, а заадно навучыцца апазнаваць адзін аднаго ў натоўпе. На жаль, прыхільнікаў гітлераўскага рэваншу аказалася не так ужо і мала. І сярод іх былі ня толькі малойчыкі з брыгадаў скінхедаў, але і цалкам рэспектабельныя людзі. Ідзе чалавек, на першы погляд ня скажаш, што фашыст, аднак георгіеўскую стужачку не апрануў. Не дае яму радасьці Вялікая Перамога. Большасьць аўталюбіцеляў аказаліся фашыстамі! Справы толькі – прывязаць стужачку да антэны. Аднак нешта перашкодзіла ім, стужачкамі былі ўпрыгожана ад сілы трэцяя частка аўтамабіляў. Радуе, што сярод кіроўцаў маршрутак не было заўважана ніводнага гітлераўца. Падзеі 9 траўня – гэта трывожны званок. Калі ў гэты раз фашысты ўсяго толькі адмаўляліся ўпрыгожыць сябе георгіеўскімі стужачкамі, дык цяжка нават уявіць, што будзе ў наступным годзе. Сілавым органам трэба пачынаць падрыхтоўку ўжо цяпер, тэрмінова. Дзяржаўная Дума павінна тэрмінова ўнесьці папраўкі да закона аб экстрэмізьме. Ненашэньне георгіеўскай стужачкі 9 траўня павінна быць прыраўнянае да выкарыстаньня фашыстоўскай сімволікі. Органы МУС і ФСБ павінны праводзіць затрыманьне фашыстаў, аўтамабілі без георгіеўскіх стужачак трэба затрымліваць і накіроўваць на штрафныя стаянкі, а кіроўцаў памяшчаць пад арышт. 9 траўня вызначыла дакладную мяжу паміж нармальнымі людзьмі, патрыётамі сваёй краіны, поўнымі горану за Вялікую Перамогу, і нягоднікамі, якім ня месца ў цывілізаваным грамадстве. Ачысьціць краіну ад карычневай брыдоты – вось асноўная задача нашага ўраду, інакш хутка будзе ўжо позна – запрацуюць на поўную моц крэматорыі новага Асьвенцыма. На жаль, 2008 год не выклікае радасных персьпектываў. Хто прыйдзе пасьля Пуціна? Ці справяцца пераемнікі з фашыстоўскай пагрозай? Пакуль такога пераемніка ня бачна. Доўг, абавязак Пуціна – застацца на трэці тэрмін. Тыя, хто спасылаецца на непарушнасць Канстытуцыі, нагадваюць мне дзеячаў Веймарскай рэспублікі, якія прамаргалі зьяўленьне Гітлера, які прыйшоў да ўлады самым што ні на ёсьць дэмакратычным шляхам”. Источник - интернет-издание Наша Земля В настоящее время ведутся переговоры о запуске белорусскоязычного варианта сайта "Версии: Политка и Жизнь" Это станет нашим вкладом в укрепление союзного государства.
|